gallery/canoeing+on+the+river+wye

мы прапаноўваем сплавацца па жывапісных раках вабіч і друць, што знаходзяцца недалёка ад нашай аграсядзібы. Сплаў можа быць аднаднеўным, а можна правесці некалькі выдатных дзён у сплавах, адпачынку на прыродзе ў намётах ды іншых актыўнасцях. 

 

актыўны адпачынак

Прапануем сплавы на двух катэгорыях лодак – каякі і каноэ.
Сям’ёй альбо кампаніяй вы можаце прыехаць на нашу сядзібу, пакінуць свае аўтамабілі, прайсці інструктаж і адправіцца ў рамантычнае воднае падарожжа на некалькі гадзін альбо ў водны паход да самага Дняпра і Чорнага Мора! ;-)

Сплаў на 3 гадзіны: в.Лебядзянка – в.Гута. Трансфер да Лебедзянкі і з Гуты.

Сплаў на 6 гадзін: в.Лебядзянка – в. Пільшычы. Трансфер да Лебядзянкі і з Пільшыч.

2-х дзённы водны паход:

Пятніца.

Прыезд на сядзібу Старкі. Падрыхтоўка да сплаву, вячэра, начлег.

Субота.

Сплаў (сядзіба Старкі) – (8 гадзін), начлег на лясной стаянцы.

Нядзеля.

Сплаў (6 гадзін) Трансфер на сядзібу Старкі.

Паход 5-6 дзён: Друцкае гарадзішча-Цяцерынскае водасховішча-Чыгірынскае водасховішча (р.Друць)

Мы не маем фіксаваных коштаў за наш адпачынак, бо кожная замова ўнікальна. Просім вас тэлефоніць нам і планаваць адпачынак разам. можам зладзіць групавыя і карпаратыўныя сплавы. Таксама прапаноўваем вам адпачынак на прыродзе з арэндай турыстычнага рыштунку, паходы па лясах і балотах. Усе мерапрыемствы праводзяцца з дасведчаным і вельмі вясёлым правадыром. Тэлефануйце, пішыце нам на электронную пошту і ў сацыяльных сетках, не думайце шмат! Пра кошты не хвалюйцеся, заўсёды можна дамаўляцца. Кожнага госця мы выслухаем і будзем рады задаволіць усе пажаданні.

gallery/безымянный3
gallery/dsc00180
gallery/купалле 140
gallery/безымянный3
gallery/безымянный3
gallery/безымянный3
gallery/owg_0qt9ce4
gallery/безымянный2
gallery/безымянный2