На тэрыторыі аграсядзібы мы маем вельмі ўтульную вялікую альтанку. Яна прызначана для правядзення святочных ды ўрачыстых мерапрыемстваў. Вяселлі, юбілеі, угодкі - любое ваша свята ў нашай аграсядзібе аўтаматычна становіцца ўнікальным. Мы прапаноўваем традыцыйнае беларускае свята: з выкананнем усіх абрадаў, у старым сялянскім антуражы. Вы можаце цалкам кантраляваць увесь працэс падрыхтоўкі ды афармлення. Канешне, заўсёды можна дадаць сучаснасці: музыкаў з апаратурай, DJ, вядучых і т.д. Зразумела, што кожнае свята заўсёды адпавядае пажаданням кліента: не бывае мерапрыемства, падобнага да іншага. Тэлефануйце ці пішыце нам, мы выслухаем вашыя пажаданні і разам сплануем дзень, які застанецца ў вашай памяці надоўга!

gallery/безымянный3
gallery/безымянный3
gallery/безымянный3