вітаем цябе ў нашым краі ! калі ласка !

Мы імкнемся захаваць нашую культуру, гісторыю і традыцыі для людзей, бо лічым гэта істотным для далейшага існавання незалежнай Беларусі. Незалежнасць пачынаецца з ментальнага, таму запрашаем вас пазнаць смак аўтэнтычнага беларускага вясковага жыцця, якое было рэчаіснасцю як мінімум два стагоддзі. На тэрыторыі аграсядзібы існуе музей беларускага быта, прыклады экспанатаў якога можаце паглядзець тут, на сайце, у падзеле "этнакуток". Сама хата зроблена з традыцыйнага бярвеністага срубу, без сучасных матэрыялаў, згодна традыцыям і экалагічна чыста

"Старкі" - назва вёскі ў Круглянскім раёне, якая існавала з невядомых часоў. Як і шмат іншых беларускіх вёсак, Старкі былі пакінутыя, апошні жыхар там пайшоў з жыцця ў 2012-ым. Нашая аграсядзіба называецца так у гонар беларускай вясковай культуры і гісторыі, якая паступова сціраецца з памяці людзей.

      Пражыванне

На сённяшні час пражыванне ў хаце з камфортам ( кожны мае сваю пасцель) магчыма для невялікіх кампаніяў да 5 чалавек. Начлегі ў адрэстаўраванай хаце (пабудова 1939 года).

 Галоўны пакой (задняя) — 3 самастойныя спальныя месцы, агульная прастора са сталом і лавамі. Ацяпленне - каменка (печ з ляжанкай), на дровах.
Другі пакой - гарышча (2 спальныя месцы).
У задняй хаце і на гарышчы магчыма арганізаваць па аднаму дадатковаму спальнаму месцу на лавах.

Унікальнасць нашае хаты ў тым, што дах яе зроблены з чарота, аднаго з самых старажытных, трывалых і экалагічных матэрыялаў у свеце. Таксама на тэрыторыі аграсядзібы ёсць невялічкі пруд і пачынаецца лес, а у двадцаці кроках ад нашай брамы працякае рэчка Няропля. Усе зроблена для таго, каб вы як трэба адпачнулі, забыўшы пра клопаты горада.

У пярэдняй хаце - лядоўня з маразільнай камерай, электрычны рукамыйнік з гарачай вадой, газавая пліта на 2 камфоркі.
Вада - з калодзежа.
Пасцелі і посуд у неабходнай колькасці.
Прыбіральня - драўляная, на двары.
У хаце ёсць электрычнасць.
Інтэрнэт у добрым стане праз аператара Вэлком з дапамогай 3G мадэма.

gallery/безымянный3
gallery/безымянный3
gallery/f8ihrgbdnuc
gallery/безымянный3
gallery/безымянный3